Пра малую радзіму школьнікі здымалі відэасюжэты

15:23 / 11.02.2020

Высвятлялі на першым этапе абласнога конкурсу адукацыйных відэакліпаў «Мой маленькі куточак».

Да ўдзелу было заяўлена шэсць работ з Гудагайскай, Рытаньскай, Міхалішкаўскай, Альхоўскай, Гервяцкай школ і астравецкай СШ №3.


Відэа Альхоўскай СШ





– Па ўмовах трэба было не проста расказаць пра сваю малую радзіму, а паказаць прыгажосць яе прыроды,  расказала намеснік дырэктара Астравецкага ЦТДіМ Вольга Сцефановіч. – Кліпы былі разнастайнымі па падачы: хто выкарыстоўваў у сюжэце ўласнае відэа, хто «пазычыў» у інтэрнэце, хто склаў з фотакадраў.

Перамогу аддалі творчай групе СШ №3 – астраўчане Ганна Казлоўская, Юлія Гайдук, Арыяна Каралёва, Валерыя Шатроўская і Давід Эпрэмян пад кіраўніцтвам настаўніка Дзмітрыя  Сідарэнкі расказалі пра прыгажосць нашага горада. Другое месца заняў кліп гудагайцаў, а трэцяе – рытаньцаў.



Відэаработа вучняў СШ №3 «Астравец: малая радзіма вялікай прыроды» прадставіць Астравеччыну на абласным этапе.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: