Лепшым ляснічым года прызнаны Аляксандр Гайса
Лепшым ляснічым Беларусі па выніках года стаў Аляксандр Гайса.
У лясной гаспадарцы Аляксандр Міхайлавіч працуе амаль 30 гадоў, з якіх больш за 20 узначальвае Астравецкае лясніцтва. Партрэт ляснічага заносіўся на раённую Дошку гонару Астравецкага раёна і Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Дзякуючы намаганням Аляксандра Гайсы члены школьных лясніцтваў актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх акцыях і мерапрыемствах – такіх як «Тыдзень лесу», «Квітней, мой лес», а само лясніцтва стабільна выконвае ўсе вытворчыя заданні і планы.
Нагадаем: у конкурсе прафесійнага майстэрства ляснічых штогод удзельнічаюць работнікі ўсіх лесагаспадарчых устаноў краіны. Пры вызначэнні пераможцы спецыяльная камісія ўлічвала прафесійныя якасці кандыдатаў, выкананне лясніцтвам лесагаспадарчай дзейнасці, развіццё паляўнічага і экалагічнага турызма і іншыя.
Аляксандр Міхайлавіч абышоў усіх калег з вобласці і рэспублікі і стаў «Лепшым ляснічым года».
Віншуем з перамогай!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.