Медалі заваявалі астраўчане на першынстве Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы
Юныя лёгкаатлеты Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву на першынстве Гродзенскай вобласці прадэманстравалі добрыя вынікі.
Ва ўзроставай катэгорыі 2003-2004 гадоў нараджэння на дыстанцыі 400 метраў самым хуткім аказаўся Мікіта Лаўрэцкі. Юнак таксама выйшаў у фінал па бегу на 60 метраў з бар’ерамі, дзе стаў пятым.
У эстафеце 600+400+200 астраўчане занялі другую прыступку п’едэстала – гэта заслуга Мікіты Лаўрэцкага, Аляксандра Радкевіча і Кірыла Стурліса.
Роберт Ярмак стаў трэцім у штурханні ядра. А Кірылу Стурлісу ў бегу на 150 метраў да прызавога не хапіла самай дробязі – ён фінішаваў чацвёртым.
Удачу на абласным першынстве выпрабоўвалі і лёгкаатлеты 2005-2006 гадоў нараджэння.
Першым адразу на дзвюх дыстанцыях – 1 500 і 3 000 метраў – стаў Яраслаў Заянчкоўскі.
«Залаты» вынік у штурханні ядра прадэманстравала Юлія Карчміт.
Паспяхова выступілі астраўчане і падчас эстафеты – Яраслаў Заянчкоўскі, Павел Чабатуль і Яраслаў Медэйша прынеслі камандзе другое месца.
Акрамя гэтага, Павел Чабатуль на дыстанцыях у 1 500 і 800 метраў заваяваў двайную «бронзу». А Яраслаў Медэйша ў бегу на 400 і 800 метраў фінішаваў чацвёртым.
Мікіта Якушчонак спаборнічаў у спартыўнай хадзьбе: на дыстанцыі ў 2 000 метраў ён заняў другое месца, а на 3 000 стаў трэцім.
Нядрэнна выступілі Арцём Арлоўскі і Валерыя Валяватая – у бегу на 60 метраў яны прайшлі ў фінал і занялі шостае і восьмае месцы адпаведна.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.