Кто пожара не боится
Ці прыслухоўваюцца жыхары раёна да рэкамендацый супрацоўнікаў МНС па стварэнні бяспечных умоў жыцця? Гэта мы вырашылі праверыць, адправіўшыся ў рэйд у Варняны. І тое, што там давялося пабачыць, без перабольшання ўразіла.
Вядома, што ў аглядавых камісій ужо даўно ёсць спіс адрасоў, дзе трэба пабываць абавязкова: на асаблівам кантролі трымаюць старых і адзінокіх людзей, інвалідаў, сем’і, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і тых, хто злоўжывае алкаголем. Для прафілактыкі заходзяць і да тых, каго няма ў гэтым спісу.
Цікаўлюся ў інспектара МНС Валерыя Хвасько, ці даводзілася ім калі-небудзь бачыць ідэальнае выкананне супрацьпажарных правілаў і ці спяшаюцца выправіць парушэнні тыя, каму выданы адпаведныя прадпісанні?
– Так, ёсць людзі, якім не ўсё роўна, – такім не трэба нагадваць правілы, яны самі заклапочаны, каб і печка, і электраправодка, і газавае абсталяванне былі ў парадку і працавалі без збояў, – адказвае Валерый Іванавіч. – Але большасці ўсё ж прыходзіцца не адзін раз сказаць, каб яны адрамантавалі тую ж печ ці зрабілі новую. Тым не менш, з кожным годам сітуацыя выпраўляецца – людзі прыслухоўваюцца да нашых рэкамендацый. Але ёсць і тыя, да каго мы не можам дастукацца, нават штрафамі прымусіць навесці парадак.
Да жыхара Варнян, каго не палохаюць ні пакаранне рублём, ні пажар, мы і завіталі падчас рэйду. Шчыра кажучы, калі б праязджала міма, хутчэй падумала б, што хата нежылая. На справе аказалася, што тут жывуць бацька з двума сынамі і калі-некалі да іх прыязджае трэці – толькі ён быў дома на момант праверкі.
У хаце злавіла сябе на думцы, што печку тут, мусіць, паляць па-чорнаму: ўсё чорна ад куродыму. Яно і зразумела: дзверцы амаль вывальваюцца – не дзіва, што дым ідзе ў хату. А на печцы сохне абутак. Да пажару, як бачна, недалёка.
Да гэтай карціны дадайце тое, што гаспадары, якія даўно сябруюць з алкаголем, кураць не толькі проста ў хаце, а нават у пасцелі. Пра гэта сведчаць недакуркі, што ляжаць у імправізаванай попельніцы з кансервавай банкі побач з ложкам.
– Чаму курыце ў хаце? Ці чулі пра пажар ў Беразоўцы? – пытаецца інспектар МНС. – Там гаспадар за паўгода дзве хаты спаліў – сваю і чужую. А ўсё таму, што быў пьяны і курыў ў хаце.
Больш прыемную карціну пабачылі ў другім доме. У хаце, дзе жывуць маці з дачкой і ўнукамі, цёпла і парадак. Хаця, як расказаў Валерый Хвасько, напачатку і тут было шмат парушэнняў. Але жанчыны зрабілі ўсё, каб жыццё іх і дзяцей было ў бяспецы. Супрацоўнік МНС папярэдзіў, каб не палілі моцна печку.
Лічба
Ад 30 да 50 базавых велічынь – такі штраф давядзецца заплаціць гаспадару, з-за якога здарыўся пажар.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.