У астравецкай школе №1 ўзнагародзілі лепшых настаўнікаў, вучняў і бацькоў

12:53 / 04.02.2020
У сярэдняй школе №1 г. Астраўца адзначылі лепшых настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў па выніках першага паўгоддзя.

Звычайна падобныя ўшана­ванні адбываюцца на святах апошняга званка. Сёлета ў школе вырашылі змяніць традыцыю – і запрасілі тых, хто прынёс установе добрую славу, на вечар «Школа запальвае зоркі». 

На свяце.jpg



На свята запрасілі настаў­нікаў, выдатнікаў вучобы, пераможцаў алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый, творчых конкурсаў, спартсменаў і актывістаў, а таксама бацькоў вучняў, якія дапамагаюць запальваць юныя зорачкі.

Гасцей віталі песнямі і танца­мі, уручалі ім Дыпломы і Падзячныя пісьмы, жадалі поспехаў і нагадвалі, што школа заўсёды рада падтрымаць цікавыя пачынанні і ідэі. Граматамі і падарункамі адзначыў на свяце сваіх актывістаў і Астравецкі райкам БРСМ. Свята атрымалася ўрачыстым і па-сямейнаму цёплым. 

За выхаванне сына Глеба грамату атрымлівае Алена Алітойць.jpg

За выхаванне сына Глеба грамату атрымлівае Алена Алітойць


Тым, хто ўжо дасягнуў пэўных вяршынь, яно дало дадатковы стымул, а хто яшчэ «раскачваецца», атрымалі штуршок і ўзор для пераймання. Дырэктар школы Ірына Шульга выказала спадзяванне, што яе мара аб школьнай дошцы гонару, якая будзе займаць усю сцяну і на ёй не хопіць месца, стане рэальнасцю.

Няхай гэты зорны паўфінал будзе добрым стартам для ажыццяўлення мараў і планаў дарослых і запаліць яшчэ не адну юную зорачку – у вучобе, спорце ці творчасці.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст:
Фото: из архива СШ №1