Почта: 60 копеек за платеж

18:29 / 20.01.2020

За некаторыя паштовыя плацяжы трэба заплаціць камісію.

З 1 студзеня пры прыёме некаторых плацяжоў праз АРІП у касах паштовых аддзяленняў бярэцца плата – 60 капеек за кожную плацёжную аперацыю.

Як паведаміла начальнік Астравецкага ўчастка паштовай сувязі Святлана Максімава, пры аплаце камунальных паслуг, электраэнергіі, газа, стацыянарнага тэлефона, пералічэнні грошай на дабрачынныя рахункі і плацяжоў у бюджэт, а таксама за плацяжы на карысць пошты камісія не прадугледжана. Камісію возьмуць за тэлебачанне Zala і інтэрнэт, мабільныя тэлефоны, банкаўскія і фінансавыя паслугі.


Прыгатуйце на 60 капеек больш, калі збярэцеся праз касу пошты пакласці грошы на мабільны тэлефон, аплаціць інтэрнэт-паслугі або правесці банкаўскія аперацыі.


ПАРАДА

Пра тое, за якія паслугі вам прыйдзецца заплаціць дадаткова, пацікаўцеся непасрэдна ў касе паштовага аддзялення.


Да слова, за плацяжы праз плацёжна-даведачныя тэрміналы РУП «Белпошта» дадатковая плата не спаганяецца.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: