Астраўчанін наехаў на апору

11:44 / 10.01.2020
1416

Вечарам 9 студзеня ў Астраўцы на вуліцы Прамысловай перакуліўся легкавы аўтамабіль.

frQtarqj7bA.jpg

Як паведамілі ў аддзяленні дзяржаўтаінспекцыі раённага аддзела ўнутраных спраў, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 20.00. Астраўчанін ехаў на аўтамабілі “Фольксваген Пасат”, не справіўся з кіраваннем і наехаў на апору лініі электраперадачы. У выніку машына перакулілася і атрымала механічныя пашкоджанні. Каб папярэдзіць магчымае ўзгаранне, выратавальнікі залілі аўтамабіль пенай. Вадзіцель з лёгкімі траўмамі гаспіталізаваны ў цэнтральную раённую бальніцу.

Прычыны ДТЗ высвятляюцца.

MhqxCsxaW4M.jpg



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений