Чым займаліся школьнікі ў “Здаравячку”?

10:04 / 08.01.2020

У Варонскім дзіцячым садзе – пачатковай школе на зімовых канікулах працаваў дзённы аздараўленчы лагер “Здаравячок”.

DSCF1300.jpg

Цікавая праграма, экскурсіі ў Астравец, казачныя навагоднія прадстаўленні “Па шчупаковаму загаду” і “Прыгоды Дзеда Мароза”, майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці – сумаваць дзецям не даводзілася.

Цудоўным падарункам стала і наведванне Мінска: нашы выхаванцы пабывалі ў заапарку і на навагоднім шоу ў дэльфінарыі.

Выступленні марскіх коцікаў і марского льва, якія спявалі, круцілі абручы і гулялі з мячамі, сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай, якія загадвалі навагоднія загадкі і разам з усімі танцавалі, – незабыўныя ўражанні застануцца надоўга.

Але самыя пазітыўныя эмоцыі былі наперадзе, калі пачалі выступаць дэльфіны.

Яшчэ доўга нашы выхаванцы абмяркоўвалі выступленне ў дэльфінарыі. Дадому яны вярнуліся з добрым настроем і зарадам бадзёрасці.

Святлана ДРЭМА, дырэктар лагера.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Главный администратор