Мікрааўтобус наехаў на веласіпедыста
11:27 / 30.12.2019
Ранкам у пятніцу, 27 снежня, мікрааўтобус наехаў на веласіпедыста.
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на 13-м кіламетры аўтадарогі Астравец – Тракелі – Солы, непадалёк аграгарадка Дайлідкі. Мікрааўтобус, за рулём якога знаходзіўся жыхар Смаргоні, наехаў на веласіпедыста, які ехаў у спадарожным напрамку і рэзка вырашыў пераехаць праезджую частку. Аварыя адбылася ў 8.40, калі яшчэ не развіднела. На веласіпедзе спераду і ззаду адсутнічалі патрэбныя ліхтары. Сам мужчына быў без святлоадбівальнай камізэлькі.
У выніку пацярпелы дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу.
Славамір РОДЗЬ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.