Навагодні вечар у дзіцячай бібліятэцы

16:18 / 27.12.2019
596

Пад Новы год у чытальнай зале бібліятэкі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання «Ветразь» і нашы пастаянныя чытачы сабраліся на навагоднюю вечарыну.

Усе госці апрануліся ў карнавальныя касцюмы і маскі, як таго патрабавалі правілы вечарыны.

11.png

У госці на свята завітала Зіма – яна павіншавала дзяцей з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам і перадала віншаванні ад Дзеда Мароза.

Дзеці вадзілі карагод, гулялі ў гульні, слухалі гісторыю пра тое, як з’явіўся казачны персанаж Дзед Мароз.

3.png

Удзельнікі прайшлі квэст у пошуках каралеўства Снежнай Каралевы і дапамаглі дзяўчынцы Вікторыі выратаваць яе сябра Арсеня з халоднага палону. Госці трапілі да Бабы Ягі, якая, паспрабаваўшы салодкую пілюлю, падабрэла – і выправіла свайго ката ім на дапамогу. Абдымкамі і танцамі ўдалося сагрэць хлопчыка і вызваліць з палону.

Маскарад-дэфіле, бяспройгрышнае лато, размовы за салодкім сталом, танцы, фотасесія, віншаванні – на працягу ўсяго вечара панавалі святочны навагодні настрой і чароўная атмасфера.

4.png

Ганна КЕРЭЛЬ,
бібліятэкар Астравецкай дзіцячай бібліятэкі



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений