Дела районной «Белой Руси» отмечены грамотой

10:55 / 27.12.2019

Ірына Раткевіч узнагароджана Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога савета РГА «Белая Русь».

1.jpg

На пасяджэнні Гродзенскага абласнога савета рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», апроч іншага, падводзіліся вынікі аднаго з важнейшых напрамкаў дзейнасці – выбарчай кампаніі.

– Узнагарода такога ўзроўню важная для раённай арганізацыі, – адзначыла Ірына Раткевіч. – Мы актыўна ўдзельнічалі ў выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, і гэта работа не засталася незаўважанай. Члены нашых пярвічных арганізацый прымаюць удзел у іншых мерапрыемствах, акцыях і справах раёна – яны ўсюды і заўсёды. Дзякуй ім вялікі за гэта. У наступным годзе краіну чакаюць прэзідэнцкія выбары – і ў «Белай Русі» работы будзе шмат. Упэўнена, што справімся лёгка, таму што у нас наладжана сістэма і ёсць каманда.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович