Рэната Пацойць з Альхоўкі стала пераможцай розыгрышу

15:56 / 26.12.2019

Рэдакцыя «Астравецкай праўды» пры падтрымцы партнёраў пастаянна праводзіць розыгрышы ў суполцы газеты ў сацыяльнай сетцы «Вкантакце». На гэты раз выйграць пашчасціла Рэнаце Пацойць з Альхоўкі – маладая жанчына атрымала блютуз-навушнікі.

Іх мы разыгрывалі сумесна са смаргонскім магазінам чахлоў і аксесуараў Mobі.

Для ўдзелу ў розгрышы трэба было выканаць тры ўмовы: быць падпісчыкам суполкі «АП», дадаць у сябры Nikita Nedoves і зрабіць рэпост запісу.

З дапамогай дадатку KonkursVK 16 снежня быў вызначаны пераможца – ім стала Рэната Пацойць, якая на днях завітала за падарункам у рэдакцыю газеты.

12.jpg

Але гэта не ўсе сюрпрызы ад Mobi: усе ўдзельнікі розыгрышу атрымалі 10%-я зніжкі на любыя тавары гэтага магазіну, набытыя ў снежні.

– Я заўсёды ўдзельнічаю ў розыгрышах «Астравецкай праўды». Пашчасціла ўпершыню, – падзялілася Рэната.


Сачыце за навінамі газеты, сайта і ў нашых суполках у сацыяльных сетках – і ўдзельнічайце ў конкурсах. Хто ведае, магчыма, у наступны раз пашанцуе менавіта вам!

Текст:
Фото: Алёна Ганулич