Пад Новы год – россып узнагарод

09:41 / 24.12.2019
648
З новымі дыпломамі і дасягненнямі завяршаюць гэты год выхаванцы Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў.

Рэспубліканскі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў «Беларускія таленты».

Конкурс праходзіў у два этапы і вызначыў лепшых удзельнікаў у розных намінацыях.

Арыгінальным бачаннем навакольнага асяроддзя і яркімі вобразамі па­радавалі выхаванцы мастацкіх класаў: Дыпломамі лаўрэата І ступені ўзна­гароджаны Аляксандра Гануліч (нас­таўніца Валянціна Субаткевіч, Варнян­скі філіял) і Дар’я Парневіч (настаўніца Вікторыя Варановіч). Дыпломы лаў­рэата ІІ ступені атрымалі выхаванцы Вікторыі Варановіч Вікторыя Радчык і Яна Свірыда, а таксама Мікіта Васілеўскі (настаўніца Яўгенія Рэкець). А работы Вікторыі Кіб (Вікторыя Варановіч) адзначаны Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені.

Работа Сашы Гануліч.jpg

Работа Аляксандры Гануліч


Яна Свірыда.jpg

Яна Свірыда


Сярод інструменталаў Дыплом лаў­рэата ІІ ступені заваяваў баяніст Мацвей Лісоўскі, які займаецца ў Святланы Еўтушэнкі. А выхаванец Аксаны Сяўко – гітарыст Ягор Лупякоў – атрымаў Дып­лом І ступені.

Мацвей Лісоўскі.jpg

Мацвей Лісоўскі


Узорны дзіцячы хор «Ветразь» пад кіраўніцтвам Аксаны Баршэвіч у чарговы раз парадаваў журы прафесійным выкананнем і атрымаў высокую адзнаку – Дыплом лаўрэата І ступені.

У намінацыі «Народны спеў» Раман Віткевіч (кіраўнік Святлана Шаблінская) прыгожым голасам ды артыстызмам «узяў» Дыплом лаўрэата І ступені.

Не засталіся без узнагарод і звонкагалосыя ўдзельніцы з Варнянскага і Гервяцкага філіялаў. Вучаніцы Марыны Кіб Іна Кузмітовіч і Надзея Аўгуль узнагароджаны Дыпломамі ІІ і ІІІ ступені адпаведна, а Ванэса Бутвіла (настаўніца Алена Субач) атрымала Дыплом ІІ ступені.

У гэтай жа намінацыі Дыпломам ІІІ ступені адзначаны ансамбль «Кры­нічка» з Гервяцкага філіяла (кіраўнік Алена Субач).

Харызматычная, артыстычная і задорная вучаніца Таццяны Собалевай Кіра Біратка выступала ў дзвюх намінацыях – «Акадэмічны вакал» і «Мастацкае чытанне» – і ў абедзвюх заваявала Дып­лом лаўрэата ІІ ступені.

Кіра Біратка-2.jpg

Кіра Біратка


Валерыя Дарашкевіч (настаўніца Ірына Бордак) выконвала эстрадную песню і вярнулася дадому з Дыпломам І ступені.

Адкрыты рэгіянальны конкурс «Пяе над Шчараю гітара».

Сёлета прадэманстраваць віртуоз­насць грання на домры, гітары і цымбалах прыехала 98 салістаў і 10 ансамбляў. Гонар Астравеччыны абараняў вучань Аксаны Сяўко Ягор Лупякоў. Хлопчык годна вытрымаў канкурэнцыю і атрымаў Дыплом ІІ ступені.

Ягор Лупякоў.jpg

Ягор Лупакоў


Адкрыты рэспубліканскі музычны конкурс «Эстрада суботняга вечара».

За званне лепшых змагаліся вакальныя, інструментальныя, харэагра­фічныя і тэатральныя групы.

Астравецкія запальнічкі – танцавальны калектыў AZART (кіраўнік Таццяна Лістратава) – парадавалі журы грацыёзнай пластыкай і няўрымслівай энергетыкай. За гэта яны былі адзначаны Дыпломам лаўрэата ІІ ступені.

AZART.jpg

AZART


Адкрыты рэгіянальны фес­тываль­конкурс дзіцячай творчасці «Крыштальная сняжынка».

Больш за 170 юных удзельнікаў з розных дзіцячых школ мастацтва Гродзенскай вобласці дэманстравалі таленты ў наступных жанрах: вакальна­-харавы, інструментальны, выяўленчае мастацтва, фота і мастацкае слова.

Сярод астраўчан Дыпломам лаўрэата І ступені ўзнагароджана юная мастачка Яна Свірыда, якая займаецца ў Вікторыі Варановіч.

Скарбонку ўзнагарод дапоўнілі і выхаванцы Дзіяны Дзёкінай па класе кларнэта: Дыпломы І ступені атрымалі Эвеліна Урбановіч і Юрый Шлегель, а Дыплом ІІ ступені – Арына Тумаш.

Віншуем юных артыстаў і іх настаўні­каў з узнагародамі.
Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений