Акцыя «Наш жывёлавод» распачалася з КСУП «Гудагай»

10:34 / 23.12.2019

Па добрай традыцыі, у зімне-стойлавы перыяд у межах рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падарункамі і Падзякамі адзначае работу жывёлаводаў. Першымі атрымалі заслужаныя ўзнагароды лепшыя даяркі, даглядчыкі і цялятніцы КСУП «Гудагай».

– Мы невыпадкова вырашылі распачаць акцыю з гэтага прадпрыемства, – расказаў старшыня прафсаюза аграрыяў Юрый Адула. – У апошнія гады ў раённай вытворчасці малака лідзіруе менавіта КСУП «Гудагай».

Юрый Аляксандравіч разам з галоўным бухгалтарам райкама прафсаюза работнікаў АПК Марыяй Станкевіч і лідарам прафсаюзнай пярвічкі гаспадаркі Ганнай Налівайкай адправіліся на коплексы і фермы ў Малі, Германішкі, Кялёйці, Ізабеліна і Палушы.

1.jpg

– На ўсіх жывёлагадоўчых аб’ектах для работнікаў створаны добрыя ўмовы працы: абсталяваны памяшканні для прыёму ежы, адпачынку, ёсць санвузлы, – адзначыў Юрый Адула. – Работнікі забяспечаны спецыяльнай вопраткай. Вось бы ва ўсіх гаспадарках раёна ў гэтым сэнсе арыентаваліся на «Гудагай».

Падзякі і падарункі атрымалі аператар машыннага даення МТФ «Палушы» Наталля Пукшта, жывёлаводы малочна-таварнага комплексу «Малі» Жанна Эксцяровіч і Пётр Расамацкі, жывёлавод і памочнік начальніка комплексу «Германішкі» Валянціна Герасім і Яніна Рзун, жывёлавод МТФ «Палушы» Станіслаў Захарэвіч, аператар машыннага даення і слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання МТФ «Кялёйці» Тэрэса і Сяргей Баеры і брыгадзір жывёлагадоўчай брыгады фермы «Ізабеліна» Ірына Баўр-Мінеханава.

2.jpg

Арганізатары акцыі завітаюць з падарункамі на фермы і комплексы ўсіх гаспадарак раёна.


ЛІЧБА

2 малочна-таварныя комплексы, 7 малочна-таварных і 6 жывёлагадоўчых ферм ёсць у КСУП «Гудагай».


Текст:
Фото: з архіва райкама АПК