Маленькім сэрцам – клопат і ўвага

08:49 / 23.12.2019
405
Грошы, сабраныя падчас дабрачыннага канцэрта «Запалі дабрыню ў сваім сэрцы», разам з падарун­камі ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» перададзены адрасатам.

Кожны, хто паўдзельнічаў у дабрачынным канцэрце, дапамог маленькім сардэчкам, бо сёлета было вырашана падтрымаць матэрыяльна дзяцей з захворваннямі сэрца і эндакрыннай сістэмы – іх у раёне 14. Спагадлівых людзей аказалася нямала. Пад час дабрачыннага канцэрта сабрана 3 670 рублёў – па 262 рублі ў кожную сям’ю.

Нядаўна Снягуркі, у ролі якіх выступілі загадчык аддзела дзённага знаходжан­ня для маладых людзей з інваліднасцю і  грамадзян пажылога ўзросту Аксана Свірская і бухгалтар сектара культуры Дзіяна Кітаёва, наведаліся ў госці да адрасатаў. На жаль, не ўсіх дзяцей атрымалася заспець дома – адны былі ў садку, іншыя – у школе. Але тыя, хто ў гэты дзень застаўся дома, сустрэлі гасцей з усмешкай, з цікавасцю разглядаючы незнаёмых цётак. А трохгадовы Мацвей паказаў, дзе стаіць ёлка і што за падарункі прыносіць Дзед Мароз.

0.jpg


Шаноўны чараўнік, зрабі так, каб вочы дзетак свяціліся толькі ад шчасця і цяжкія захворванні назаўсёды пакінулі іх дом.
Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений