Што рабілі «Польскае рэха Астраўца» і «Жыльвіціс» у Лідзе

14:05 / 20.12.2019

Летам пройдзе ХІІІ Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які раз у два гады збірае прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей у Гродне.

Звычаі, традыцыі і кухню годна прадставілі астравецкія палякі і літоўцы на абласным адборачным туры ў Лідзе.

2.jpg

З даўніх часоў на Астравеччыне, не забываючы пра свае карані і традыцыі, мірна жывуць беларусы, рускія, палякі і літоўцы. Без іх калектываў – у прыватнасці хору «Польскае рэха Астраўца» і аматарскага аб’яднання традыцыйнай народнай культуры «Жыльвіціс», добра вядомых не толькі ў раёне, але і за яго межамі, – не абыходзіцца ніводны фестываль нацыянальных культур.

1.jpg

изображение_viber_2019-12-19_10-16-27.jpg

У Лідзе астравецкія палякі і літоўцы прадстаўлялі сваеасобныя праграмы.


– На суд журы мы прадставілі дзве песні: «Хайграй мне музыка», «І в моем огрундэчку», – расказала старшыня раённага аддзела Саюза палякаў на Беларусі Тарэса Мароз. – Годна выступіць нам дапамагла акампаніятарская група ў складзе Аксаны і Таццяны Сяўко, Генрыха Волчэка, Алены Капыловай, Марыны Арлоўскай і Вольгі Гульбіцкай. А аздобілі польскі міні-падворак работы Валянціны Янчэўскай і Дзіяны Ендзы.

На лідскай сцэне «Жыльвіціс» таксама выканаў два нумары. Астравецкія літоўцы і палякі, не згаворваючыся, прывезлі посныя стравы, якія звычайна ёсць на калядным стале.

– Членаў журы мы частавалі ўнікальным чаем, заварным на мясцовых зёлках, мёдам і пончыкамі, – расказала загадчык аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Гервяты Наталля Бялячыц. – Таксама працавала выстава работ народнага майстра Марыі Мажэйкі.

Хоць вынікі адборачнага туру стануць вядомымі толькі праз некалькі месяцаў, верыцца, што самабытныя калектывы астравецкіх палякаў і літоўцаў ізноў заззяюць у сузор’і фестывалю нацыянальных культур.

Текст:
Фото: из архива коллективов