Створым гісторыю раёна разам

10:21 / 18.12.2019
494

Наступны год юбілейны для Астравеччыны – нашаму раёну споўніцца 80 гадоў.


Для чалавека – цэлае жыццё, а для раёна – толькі прамежак часу, калі адбывалася яго стварэнне і станаўленне.

З нагоды юбілейнай даты рэдакцыя «Астравецкай праўды» звяртаецца з просьбай да чытачоў і жыхароў раёна. Магчыма, у вашым сямейным архіве захоўваюцца старыя фотаздымкі ці відэафрагменты, якія адлюстроўваюць жыццё Астравеччыны, прадпрыемстваў і арганізацый у розныя перыяды іх існавання. Падзяліцеся гэтым з намі – і разам створым гісторыю раёна.

Свае архіўныя матэрыялы дасылайце на электронную пошту ostrov_red@mail.ru ці на паштовы адрас газеты: г. Астравец, вул. Энгельса, 2А. А калі вы можаце распавесці цікавыя, але невядомыя многім факты з жыцця раёна, тэлефануйце па нумары 21109.

Текст: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений