Як прайшла першая сустрэча юнацкай лігі боксу

12:03 / 17.12.2019
490
Шэсць хлапчукоў і адна дзяўчынка змагаюцца ў складзе каманды Гродзенскай вобласці за выхад у фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў юнацкай лігі боксу.

У турніры ўдзельнічаюць зборныя ўсіх абласцей і каманда горада Мінска, якія будуць выходзіць на рынг па кругавой сістэме. У фінал выйдуць мацнейшыя, будуць адзначаны яшчэ і лепшыя баксёры ўсіх спаборніцтваў.

За каманду Гродзеншчыны выступаюць сямёра выхаванцаў Астравецкай спецыялізаванай дзі цячаюначай школы алімпійскага рэзерву, якія ўжо сустрэліся на рынгу з сапернікамі з Віцебскай вобласці. Дарэчы, упершыню гонар нашых юных баксёраў абараняе дзяўчынка – і робіць яна гэта ўпэўнена і паспяхова. Пра дасягненні Валерыі Дарашкевіч наша газета ўжо неаднойчы паведамляла. Вось і на першым спаборніцтве юнацкай лігі боксу астраўчанка выйграла бой.

1.jpg


Не пакінулі шансаў сапернікам таксама Аляксандр Баруўка і Кірыл Рагавенка. А вось Арсеню Мялешку, Максіму Лянкевічу, Сямёну Сямашку і Аляксандру Ёдзіку на гэты раз не пашанцавала – паядынкі закончыліся не на іх карысць. Але гэта толькі пачатак спаборніцтваў і ў хлопцаў яшчэ будзе не адна магчымасць даказаць, чаго варты астравецкі бокс!
Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений