Хто з астраўчан заваяваў золата ва Уздзе
09:46 / 17.12.2019
Такі бліскучы ва ўсіх сэнсах вынік прадэманстравалі юныя выхаванцы Аляксея Маргужа. Дарэчы, усё больш боксам захапляюцца дзяўчынкі – пацверджанне гэтаму ўпэўненыя баі і перамога на спаборніцтвах Юліі Лебядзевіч і Валерыі Дарашкевіч.
Падтрымалі залаты дуэт і хлопчыкі. Павел Мацкевіч і Алег Сільвановіч прадэманстравалі на рынгу добрую тэхніку – і без асаблівых цяжкасцей адолелі сапернікаў.
Віншуем пераможцаў!