Навагодняя фотазона астраўчан прызнана адной з самых прыгожых у вобласці

10:23 / 16.12.2019

У Гродне падвялі вынікі абласнога конкурсу фотазон сярод устаноў адукацыі «Волшебство Нового года» – астраўчане ў ліку прызёраў.

Абласному этапу папярэднічаў раённы. Удзел у ім прынялі дзіцячыя сады, школы, гімназія і Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі – усяго было даслана 30 здымкаў фотазон.

Арыгінальнасцю і змястоўнасцю ідэі, яе мастацкім рашэннем вызначыліся творчыя задумы Варнянскага НПК, Астравецкага ЦТДіМ і ясляў-сада №5 – яны занялі першае месца. Другое месца падзялілі таксама тры канкурсанты – гімназія, СШ №2 і яслі-сад №4. Трэцяе – аддалі яслям-саду №3, Рытанскаму НПК і яшчэ адной фотазоне Варнянскага НПК. Работы пералічаных устаноў упрыгожаць фае кінаканцэртнай залы «Астравец» падчас дабрачыннага ранішніка.

Варнянскі НПК. Фотазона 1.jpg

Варнянскі НПК


ЦТДіМ.jpg

Астравецкі ЦТДіМ


Яслі-сад 5.jpg

Яслі-сад №5


Гімназія.jpg

Гімназія


СШ 2.jpg

СШ №2


Яслі-сад 4.jpg

Яслі-сад №4


Яслі-сад 3.jpg

Яслі-сад №3


Рытанскі НПК.jpg

Рытанскі НПК


Варнянскі НПК. Фотазона 2.jpg

Варнянскі НПК

Пераможцы ўдзельнічалі ў абласным этапе конкурсу – і Дыпломам ІІ ступені адзначылі работу «чараўнікоў» з Астравецкага ЦТДіМ.

– Стварыла гэту фотазону наш таленавіты педагог Алла Зяленская разам са сваімі вучнямі, – расказвае дырэктар цэнтра творчасці Святлана Куцько. – Наш калектыў вельмі рады такому поспеху, асабліва, калі ўлічыць, што канкурыравалі мы з 61 установай адукацыі вобласці – і толькі пяць фотазон былі прызнаны лепшымі. Зачаравалі мы сваёй творчасцю журы!

Астравецкая фотазона будзе ўпрыгожваць Гродзенскую філармонію падчас абласнога каляднага Белага балю, які пройдзе 18 снежня.

Текст:
Фото: Ольга Стефанович