Это горькое слово «халява»
15:01 / 13.12.2019
Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.
Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».
У большасці ўстаноў існуе, афіцыйна ці не, так званы перапынак на каву, калі гадзін у 11 усе на 15-20 хвілін адрываюцца ад камп’ютараў і папер і дазваляюць сабе невялікую «перазагрузку».
Традыцыйна такі перапынак існаваў і ва ўстанове, дзе працаваў кіраўніком сярэдняга звяна Сяргей Пятровіч. Хоць начальнікам ён быў невялікім, апетыт меў непараўнальна большы. І да таго ж вельмі любіў салодкае слова «халява»: прыляціць у пакой прыёму ежы, калі калегі ўжо гарбату і каву завараць, пячэнькі і цукеркі раскладуць, схопіць што смачнейшае, ды пабольш, па кішэнях распіхае, хуценька высербае ўсё, што наліюць яму ў кубак, – і далей імчыць. А даядае пячэнькі ўжо на хаду.
Спачатку з Сяргея Пятровіча пасмейваліся, потым на яго злаваліся: ну колькі можна падкормліваць дармаеда?! А потым вырашылі правучыць.
Неяк жанчыны купілі смачнага пячэння, густа пасыпалі яго вострым чырвоным перцам і прыгожа расклалі ў вазачцы. Толькі закончылі сервіроўку – і Сяргей Пятровіч з’явіўся.
– Ой, якія вы малайцы, – пахваліў ён калег. – Ужо і гарбату заварылі! А пячэнне што ж не бераце? – запрасіў да пачастунку, нібы да свайго стала.
І з асалодай укінуў жменю пячэння ў рот.
Далей усе застылі ў нямой сцэне: Сяргей Пятровіч з раскрытым ротам спрабаваў зразумець, што адбылося: чаму салодкае пячэнне раптам стала такім горкім і пякучым і куды падзелася паветра – а ўсе астатнія
з цікавасцю чакалі, што будзе далей…
…Не адзін кубак вады давялося выпіць аматару «халявы», каб патушыць пажар, што бушаваў усярэдзіне. І з таго часу ён ніколі нічога не браў са стала першым, нават дома, – чакаў, пакуль іншыя паспытаюць.
Тамара РАБІНКІНА