Спявалі, гралі, танцавалі – і дыпломы атрымалі

15:44 / 02.12.2019
Талент юных спевакоў, музыкантаў і танцораў Астравеччыны адзначаны на міжнародным узроўні.

Вучні Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама яе Гервяцкага і Варнянскага філіялаў дэманстравалі свае здольнасці на міжнародным фестывалі мастацтваў #BYFEST – і вярнуліся дадому з узнагародамі. 

444.jpg



Прафесійна і артыстычна выступілі звонкагалосыя дзяўчаты вакальнага ансамбля «Ветразь» пад кіраў­ніцтвам Аксаны Баршэвіч – яны адзначаны Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені. 

Не засталася без увагі журы і вучаніца Ірыны Бордак Валерыя Дарашкевіч, якая выступала ў эстрадным стылі і атрымала Дыплом ІІІ ступені. 

Юная піяністка Яўгенія Краўчанка, якая займаецца ў Марыны Радкевіч, таксама ўзнагароджана Дыпломам ІІІ ступені. А харэаграфічны дуэт з Варнянскага філіяла дзіцячай школы мастацтваў (настаўніца – Таццяна Клышко) адзначаны дыпломам сімпатыі журы.

Текст: