Квэст «Па слядах Перамогі» прайшоў у Астраўцы

12:41 / 29.11.2019
526
Будучыя піянеры «прайшліся» слядамі Перамогі ў квэст-гульні.

– На гульню, якая праходзіла на базе нашай установы, прыехалі акцябраты з дванаццаці школ, – расказвае метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Дзіяна Кісель. – Гэта быў першы этап рэспубліканскага квэсту.

01.jpg



Па легендзе ўдзельнікам, выконваючы заданні, трэба было прайсці шэсць кропак і з дапамогай падказак сабраць часткі пазла – і на фінішы скласці карцінку. Прапанаваны маршрут заводзіў ігракоў ў самыя неспадзяваныя куточкі цэнтра творчасці, дзе яны павінны былі яшчэ і адшукаць чарговае заданне, – нават да дырэктара, у што дзеці спачатку адмаўляліся верыць. Акцябраты расшыфроўвалі паролі і франтавыя лісты, «праходзілі» праз мінныя палі, з дапамогай кемлівасці адчынялі  незвычайныя замкі, гулялі ў квіз, стараючыся ўсё зрабіць хутка і без памылак – ад гэтага залежала іх перамога.

YdqJUOFKBfQ.jpg



Лепш за ўсіх «прайшлася» каманда варнянскай школы «Зорка» – яна адправіцца на абласны этап гульні. Другое месца занялі варонскія «Пілоты», а трэцяе – «Смайлікі» з рымдзюнскай літоўскай школы.

00.jpg



Жадаем варнянцам запаліць сваю зорачку і ў вобласці!

Текст: Рита Дремо
Фото: Яўгенія САМАК-СІЛІНАЯ
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений