Што аб’яднала вучняў Спондаўскага НПК і журналістаў часопіса «Юны выратавальнік»

16:49 / 28.11.2019
520
Ужо два гады доўжыцца сяброўства шасцікласнікаў Спондаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы і часопіса «Юны выратавальнік». 

А ўсё таму, што са старонак выдання  можна ўзяць шмат карыснай інфармацыі пра бяспеку паводзін, гісторыю ўзнік­нення розных прафесій, гераічныя ўчынкі выратавальнікаў і пра ціка­выя мя­сціны нашай краіны. 

А як здорава  разгадваць красворды, шукаць адказы на пытанні віктарын, выконваць рэдакцыйныя заданні, маляваць і складаць вершы! Дзеці неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды за правільныя адказы і творчыя работы.

Нядаўна спондаўскіх школь­нікаў  за­пра­сілі  на сустрэчу з супрацоўнікамі часопіса. Спатканне адбылося ў актавай зале Варнянскага НПК. 

1.jpg



З рук выпускаючага рэ­дактара «Юнага выра­та­­вальніка» Святланы Лама­вой вучні атрымалі спе­цыяльны падарунак за ак­­тыўнае супрацоўніцтва з вы­даннем. І самі перадалі работнікам рэдакцыі суве­ніры, зробленыя  сваімі рукамі.

Цікава, творча і весела праляцелі паўтары гадзіны. Уся зала дружна адказвала на пытанні, кожны хацеў паўдзельнічаць у конкурсах, імкнуўся праявіць эрудыцыю – і атрымаць прыз з сімволікай часопіса. 

Школьнікі прымяралі касцюм пажарнага, вызначалі бяспечныя і небяс­печныя сітуацыі, спявалі і танцавалі. Атрымалася сапраўднае свята. Дзякуй часопісу за сустрэчу! І будзем сябраваць надалей!

Аляксандра ПАМЕЦЬКА, 
вучаніца Спондаўскага НПК



Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений