Что директор сельхозпредприятия делал в Германии

08:22 / 28.11.2019

На міжнароднай спецыялізаванай выставе сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання Agritechnica-2019, якая прайшла ў нямецкім Гановеры, пабываў дырэктар КСУП «Гудагай» Эдуард Садоўскі. Яго мы папрасілі падзяліцца ўражаннямі.

– Паездка беларускай групы ў складзе кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Гродзенскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей была ініцыявана Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання. Уражанні, канешне, самыя станоўчыя, – прызнаўся Эдуард Іванавіч. – Як ў аграпрамысловым комплексе, так і ў іншых галінах народнай гаспадаркі не трэба стаяць на месцы, а імкнуцца развівацца далей, адкрываць новыя гарызонты і ўкараняць перадавы вопыт у сябе.

1.jpg

Удзел у гэтым міжнародным форуме, па-першае, даў цудоўную магчымасць наладзіць стасункі з калегамі з іншых рэгіёнаў краіны, па-другое, даведацца пра апошнія дасягненні ў галіне сельскагаспадарчага будаўніцтва.

На гэтай выставе каля трох тысяч экспанентаў больш чым з пяцідзесяці краін свету дэманстравалі сучасную сельскагаспадарчую тэхніку і абсталяванне, працавалі тэматычныя экспазіцыі. Вядучай тэмай форуму стала выказванне «Глабальная сельская гаспадарка – лакальная адказнасць». Нам, як у большасці еўрапейскіх краін, варта рухацца ў накірунку дакладнага земляробства, улічваць нюансы глебы не ў вялікіх аб’ёмах, а ў межах асобных участкаў.

изображение_viber_2019-11-21_10-498-44.jpg

Так, напрыклад, мяне вельмі ўразіў самаходны апрысквальнік, які з дапамогай лазара вызначае батанічны склад расліны і ўносіць патрэбную для знішчэння пустазелля колькасць раствору – усё гэта робіцца вокаімгненна.

Сусветнае сельскагаспадарчае машынабудаванне хутка развіваецца: на выставе бачыў жаткі даўжынёй у восем і дванаццаць метраў. І ў нашай гаспадарцы мы стараемся ўкараняць перадавы айчынны і замежны вопыт.

изображение_viber_2019-11-21_10-4811-44.jpg

Так, напрыклад, на малочна-таварным комплексе «Германішкі» працуе кормараздатчык новага пакалення нямецкай вытворчасці Silaking – адзіны ў раёне. У планах набыць падобную машыну на малочна-таварны комлекс «Малі», але ўжо італьянскай вытворчасці. Па якасцях і магчымасцях гэты кормараздатчык не саступае «немцу», але абыдзецца нашмат танней, тым больш што плануем яго набываць праз прамагралізінг. Складанасць толькі ў тым, што «Малі» – не комплекс «777», які зроблены па тыпавым праекце – мы яго будавалі гаспадарчым спосабам на базе фермы, таму не кожны кормараздатчык зможа тут працаваць. Да слова сказаць, падчас выставы сустракаўся з італьянскімі вытворцамі і мы абмеркавалі гэтыя пытанні. Спадзяюся, што праз некаторы час у «Малях» з’явіцца сучасны кормараздатчык.

Таксама на форуме мяне ўразілі атмасфера дружалюбнасці і адкрытасці, згуртаванасць аграрыяў. У сельскагаспадарчага сектара дакладна ёсць будучыня.

Текст:
Фото: из личного архива Э. Садовского