Астравецкі лясгас – пераможца абласнога конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры»

12:06 / 25.11.2019

На абласных «Дажынках» падвялі вынікі агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры». Сярод лесагаспадарчых устаноў Гродзеншчыны першае месца заняў Астравецкі лясгас.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Хмель уручыў дырэктару Астравецкага лясгаса Рыгору Долгаму дыплом і сертыфікат на трактар МТЗ.

IMG_3921.jpg

Віншуем астравецкіх лесаводаў!

Текст: