Чым запомніліся баксёры Астравеччыны ў Ветцы

12:43 / 22.11.2019

Чатыры з сямі медалёў заваявалі ў складзе зборнай Гродзенскай вобласці выхаванцы Астравецкай дзіцяча-юнацкай спецыялізаванай школы алімпійскага рэзерву на адкрытым турніры па боксе ў Ветцы.

1.jpg

У спаборніцтве ўдзельнічалі спартсмены не толькі з Беларусі, але і з краін бліжняга замежжа. Але гэта не перашкодзіла выхаванцам Аляксея Маргужа годна зарэкамендаваць сябе на рынгу.

Найбольш удала правялі баі Аляксандр Баруўка і Арсень Мілешка, якія сталі пераможцамі ў сваіх вагавых катэгорыях. Крыху не хапіла да першага месца Кірылу Рагавенку: хлопец выйграў два паядынкі, але крыху недапрацаваў у трэцім – і стаў сярэбраным прызёрам.

Максім Лянкевіч дапоўніў узнагароды астраўчан бронзавым медалём.

Добрыя баі правялі Аляксандр Ёдзік, Сямён Сямашка і Цімур Сянкевіч, аднак скарыць ганаровы п’едэстал яны не змаглі.

Текст: