Новы дырэктар алімпійцаў

09:51 / 20.11.2019
896

У Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву новы кіраўнік – яе дырэктарам прызначаны Дзмітрый Сакалоўскі.

000.jpg

Дзмітрый Іосіфавіч родам з Варнян. Яшчэ ў дзяцінстве ён зацікавіўся спортам – гэта заўважыў трэнер Андрэй Блашкевіч, які прывіў хлопчыку любоў да лёгкай атлетыкі.

Пасля заканчэння Варнянскай сярэдняй школы ў 1999 годзе Дзмітрый Сакалоўскі паступіў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на факультэт фізічнай культуры і спорту. Працоўную дзейнасць пачаў ў Гудагайскай сярэдняй школе, пасля выкладаў фізкультуру ў Альхоўскай і Спондаўскай школах. У апошні час працаваў у гімназіі №1 горада Астраўца.

11 лістапада Дзмітрый Іосіфавіч прызначаны дырэктарам Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

Жанаты. Выхоўвае дзвюх дачок і сына.

Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений