Совет руководителей посетил новую больницу

10:16 / 19.11.2019
1091
Пытанні аховы здароўя разгледзелі падчас пасяджэння савета кіраўнікоў на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Тальчук.

Выяздное пасяджэнне прайшло на базе новай бальніцы, першую чаргу будаўніцтва якой  плануецца  ўвесці ў эксплуатацыю да канца бягучага года.

1.jpg



Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Уладзімір Мажэйка правёў для кіраўнікоў арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў раёна  экскурсію па новай уста­нове, расказаў пра магчымасці сучаснага абсталявання, карыстацца якім змогуць астраўчане і жыхары бліжэйшых раёнаў Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцей.

2.jpg


– Будаўніцтва новай бальніцы пачалося ў 2015 годзе. За гэты час зроблена многае, тым не менш работы яшчэ хапае. Трэба разумець, што наша бальніца стане міжраённым  і міжабласным  медыцынскім цэнтрам, аснашчаным сучасным абсталяваннем, з якім будуць працаваць высокакваліфікаваныя ўрачы, – адзначыў Уладзімір Мажэйка.

Падчас пасяджэння таксама абмер­кавалі надзённыя пытанні развіцця прад­прыемстваў раёна і звароты грамадзян на «Прамыя лініі», якія штотыдзень прахо­дзяць у райвыканкаме.

Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений