Малышы пакаралі спартыўныя вяршыні

09:32 / 19.11.2019
Першакласнікі і дашкольнікі Астраўца выйшлі на старт спартландыі, якая прайшла ў гімназіі ў рамках сацыяльнага праекта «Планета баскетбола – аранжавы атам».

Паспаборнічаць у лоўкасці і хуткасці прыйшлі каманды ўсіх дашкольных і навучальных устаноў Астраўца. Аднак выступалі першакласнікі і выхаванцы садкоў у розных заліках. 

4.jpg



Спартландыя пачалася не са спартыўных гульняў, а з выступлення па чарлідынгу – такім чынам малышы падбухторвалі ўдзельнікаў быць смелымі і актыўнымі.

1.jpg



І юныя спартсмены сапраўды былі такімі: хуткімі, адважнымі і бясстрашнымі. Нібы нітка праз вушка іголкі, яны адзін за адным пралазілі праз абручы, бегалі навыперадкі, перадавалі мяч, дабіраліся праз тунэль да вызначанага месца – словам, годна справіліся з усімі спартыўнымі выпрабаваннямі. Аднак лепш і хутчэй за астатніх гэта атрымалася ў каманды першакласнікаў гімназіі №1 і дашкалят з ясляў-сада №1. Яны і сталі пераможцамі ў сваіх заліках.

2.jpg

3.jpg



Усе каманды былі адзначаны дыпломамі і падарункамі. 

Алена ПАРАФІЯНОВІЧ,
метадыст РВМК




Текст: Главный администратор
Фото: Уладзімір Хомчык