«Дзякуй за працу – і нізкі паклон» – гэтыя словы найчасцей гучалі на свяце аграрыяў (+відэа)

19:41 / 16.11.2019
1703

Цэнтр Астравецкага раёна сёння перамясціўся ў аграгарадок Рымдзюны, дзе прайшло свята, прымеркаванае да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

У фае Рымдзюнскага аддзела культуры і вольнага часу была арганізавана фотавыстава «Хвала рукам, якія пахнуць хлебам», выстава работ майстроў і рамеснікаў. Кожны жадаючы мог пачаставацца ўнікальнай гарбатай з мясцовых зёлак па рэцэпце народнага майстра і найстарэйшай удзельніцы аматарскага аб’яднання традыцыйнай народнай культуры «Жыльвіціс» Марыі Мажэйка, а таксама наведаць «Куток старажытнага мясцовага побыту». Ганаровым гасцям урачыстасці дзяўчаты ў народных касцюмах чаплялі сімвалічныя бутаньеркі, зробленыя з каласоў новага ўраджаю.

5.jpg

На свяце можна было пачаставацца гарбатай даўгалецця


6.jpg

Рамеснікі прапаноўвалі свае вырабы

Аднак галоўнай падзеяй гэтага дня стала цырымонія ўзнагароджвання лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу раёна.

7.jpg

Старшыня Савета дэпутатаў Ірына Тальчук віншуе намесніка дырэктара селекцыйна-племяннога цэнтра жывёлагадоўлі Генадзя Малочку


IMG_3505.jpg

Валянціна Калпак і Маргарыта Сцяшанава – лепшыя працаўніцы варнянскага свінакомплекса

Першы намеснік старшыні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, начальнік райсельгасхарчу Іван Карніла падвёў вынікі сельскагаспадарчага года і назваў пераможцаў спаборніцтва ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі.

– Дзякуй, працаўнікі палёў і фермаў, ветэраны сельскагаспадарчай галіны, за вашу нялёгкую працу, за вырашчаны вашымі рукамі хлеб, за малако і мяса. Будзьце заўсёды здаровымі і поўнымі сіл, – павіншаваў працаўнікоў сельскай гаспадаркі Іван Мар’янавіч.

1.jpg

Праз імгненне з рук начальніка райсельгасхарчу Івана Карнілы ўзнагароду за лепшыя дасягненні ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі атрымае дырэктар КСУП «Гудагай» Эдуард Садоўскі

Віншаванні, грашовыя прэміі і падарункі ад Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, Астравецкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і грамадскіх аб’яднанняў атрымалі больш за 150 перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці раёна.

9.jpg

Старшыня прафсаюза аграрыяў Юрый Адула віншуе са святам намесніка дырэктара КСУП «Гервяты» Станіслава Івашку


8.jpg

Пераможцы спаборніцтва сярод камбайнерскіх экіпажаў


8.jpg

Лепшы сярод корманарыхтоўшчыкаў – Сяргей Урлік з КСУП «Гудагай»


10.jpg

 Падарункі ад «Белай Русі» з рук старшыні Ірыны Раткевіч атрымалі загадчыца цэнтральным зернескладам КСУП «Міхалішкі» Таццяна Яновіч і дыспетчар гэтай гаспадаркі Яніна Зімніцкая


11.jpg

Беларускі саюз жанчын ў асобе старшыні Наталлі Баніцэвіч адзначыў работу намесніка галоўнага бухгалтара КСУП «Міхалішкі» Аксаны Лапуня і аператара машыннага даення МТК «Малі» КСУП «Гудагай» Ірыны Расамацкай


12.jpg

 Старшыня Астравецкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслаў Бразінскі павіншаваў намесніка начальніка МТК «Рытань» РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Алену Юхна і аператара машыннага даення МТК «Газа» КСУП «Варняны» Ядвігу Чарняк


14.jpg

Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Вольга Умрыхіна і аператар машыннага даення МТФ «Ліпнішкі» КСУП «Гудагай» Ганна Сцефановіч, партрэт якой сёлета занесены на раённую Дошку гонару


14.jpg

Пётр Сяргей прызнаны лепшым трактарыстам-машыністам КСУП «Гудагай»


16.jpg

Лепшыя спецыялісты раслінаводства: аграном-насеннявод КСУП «Гервяты» Антаніна Дзерван і аграном-садавод КСУП «Варняны» Ірына Кяжун

Традыцыйныя падворкі сёлета гаспадаркі выстаўлялі падчас сельскагаспадарчага кірмаша, а на свяце аграрыяў з дапамогай відэаролікаў расказвалі пра будні і клопаты сваіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Насычаная канцэртная праграма з удзелам лепшых калектываў і артыстаў раёна стала цудоўным дапаўненнем да заслужаных узнагарод.

3.jpg

Хор «Польскае рэха Астраўца»


4.jpg

На сцэне – непаўторная «Кемяліна»

Цёпла прысутныя ў зале віталі і музычны тэатр «Рада».

2.jpg

Эмацыйнае выступленне музычнага тэатра «Рада»



Больш падрабязна пра свята працаўнікоў вёскі і перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў «АП».

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений