Досрочное голосование. Мнением о нем поделились избиратели и наблюдатель

19:20 / 16.11.2019

Сёння апошні дзень датэрміновага галасавання. І ўжо заўтра пасля васьмі гадзін вечара ўчастковыя камісіі, падлічыўшы галасы выбаршчыкаў, аб’явяць вынікі кампаніі па выбарах дэпутата ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

0.jpg

На астравецкім выбарчым участку №41 карэспандэнт «АП» цікавіўся, ці патрэбна было рабіць датэрміновае галасаванне, як яно праходзіць і чаго чакаюць выбаршчыкі ад свайго кандыдата.

Лёля Ёдзік, выбаршчыца:

3.jpg

– Зайшла на ўчастак, як на свята: з усмешкамі сустракаюць, такія ўважлівыя, прыгожа – аж настрой падняўся! (Усміхаецца.) Чаму прыйшла прагаласаваць загадзя? Ды каб не спазніцца! (Смяецца.) У нядзелю ў мяне будуць тэрміновыя справы – таму насамрэч, хвалююся, што магу не трапіць на ўчастак. Ды і некалі ў нас з мужам была завядзёнка ісці галасаваць разам і абавязкова датэрмінова – цяпер я ёй, як бачыце, таксама не змяняю.

Спадзяюся, што кандыдат, за якога я аддала голас, стане дэпутатам – і будзе вырашаць набалелыя пытанні сваіх выбаршчыкаў, што ён будзе заўсёды адкрыты для дыялогу.

Анатоль Шаўчэнка, выбаршчык:

4.jpg

– Прыйсці на выбары – для мяне гэта грамадзянскі абавязак. Чаму ее стаў чакаць нядзелі? Дык у мяне ж выхадны кожны дзень цяпер – я на пенсіі; часу вольнага шмат – чаму б і не прыйсці. Добра, што ёсць магчымасць выбраць не толькі зручны для сябе час, але і дзень, каб прагаласаваць.

Да дэпутатаў за вырашэннем нейкіх пытанняў звяртацца не даводзілася – пакуль што не было такой патрэбы. Я адразу вызначыўся, як толькі аб’явілі кандыдатаў у дэпутаты, за каго аддам голас. Калі працаваў у сферы фізічнай культуры і спорту, я заўсёды знаходзіў падтрымку ў чалавека, за якога сёння прагаласаваў.

Святлана Алітойць, назіральнік:

2.jpg

– Мяне абраў Астравецкі райкам БРСМ. Я дэталёва азнаёмілася з даведнікам назіральніка – упершыню ж выконваю такую задачу, гэта вельмі адказна – сачыць, каб галасаванне праходзіла ў адпаведнасці з заканадаўствам. Са мной працуюць назіральнікі ад розных грамадскіх аб’яднанняў. Пакуль ніякіх парушэнняў ні з боку камісіі, ні з боку выбаршчыкаў я не зафіксавала – спадзяюся, гэтага і не будзе.

Абстаноўка добразычлівая, спакойна, ветлівыя члены камісіі, выбаршчыкі ўсміхаюцца. Сяджу на ўчастку ўжо не першы дзень – таму магу адзначыць, што галасуюць дастаткова актыўна. Прыемна, што людзі разумеюць важнасць гэтай падзеі.

Анна Коваль

Фото: Анна Коваль