Да чаго давяла барацьба Арцёма
Юны барэц з Астраўца Арцём Куцько заваяваў бронзавы медаль на спартакіядзе Гродзенскай вобласці па грэка-рымскай барацьбе сярод удзельнікаў 2003-2004 гадоў нараджэння.
Арцём ужо трэці год вучыцца ў вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Лідзе, але першыя і галоўныя азы грэка-рымскай барацьбы ён атрымаў у Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву, якую прадстаўляў на абласных спаборніцтвах.
Юнак выступаў у вагавой катэгорыі 80 кілаграмаў. Ён правёў чатыры схваткі: дзве выйграў, а дзве – саступіў. У выніку Арцём стаў бронзавым прызёрам.
– Атрымліваць узнагароды заўсёды прыемна, – падзяліўся ўражаннямі астраўчанін. – Тады разумееш, што ўсе старанні і сілы, патрачаныя на трэніроўках, не былі дарэмнымі. Аднак найбольшая эйфарыя надыходзіць тады, калі перамагаеш у апошняй схватцы – і заваёўваеш залаты медаль. Буду старацца, каб такіх момантаў было больш.