Жанчыны Астравеччыны – актывісты выбарчай кампаніі
Раённая арганізацыя «Беларускі саюз жанчын» актыўна далучылася да правядзення выбараў кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.
– Штодзень я бываю на выбарчым ўчастку №45 – з’яўляюся назіральнікам. Бачу, што выбары праходзяць спакойна, людзі прыходзяць на выбарчыя ўчасткі цэлымі сем’ямі, з добрым настроем. Жанчыны Астравеччыны – адны з актыўных удзельнікаў сёлетняй выбарчай кампаніі. 15 прадстаўніц нашай арганізацыі ўваходзяць у склад выбарчых камісій, 32 – з’яўляюцца назіральнікамі.
Мы праводзілі пікеты, на якіх заклікалі прыйсці на выбары і аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў у дэпутаты, цяпер далучыліся да абласной акцыі «Усёй сям’ёй на выбары», – расказвае старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Наталля Баніцэвіч.
– У асноўны дзень выбараў таксама буду сачыць за ходам галасавання, таму свой выбар я зрабіла датэрмінова – аддала голас за дастойнага кандытата. Хацелася б, каб новы склад парламента больш увагі ўдзяліў рабоце з моладдзю, – адзначыла Наталля Баніцэвіч.