Загорелись фонари в микрорайоне Володарского

16:01 / 08.11.2019
774

Вечарам напярэдадні 7 лістапада ў дварах жылых дамоў мікрараёна Валадарскага загарэліся ліхтары – гэта стала своеасаблівым падарункам да свята жыхарам старой часткі горада ад кіраўніцтва раёна і работнікаў РУП ЖКГ, якое ўзначальвае дэпутат раённага Савета Аляксандр Мекін.


Праблема асвятлення гэтай часткі Астраўца, якая будавалася 20-30 гадоў назад, «з барадой». Яшчэ ў мінулым годзе жыхары дома №49 і іншых скардзіліся ў рэдакцыю на дрэннае асвятленне. Тады кіраўніцтва РУП ЖКГ устанавіла ліхтары, але кардынальна гэта праблему не вырашала. Камунальнікі ўнеслі ў райвыканкам прапанову зрабіць комплексны праект вулічна-дваровага асвятлення каля дамоў №№ 49, 47, 44, 52 и 65.

І вось праект ажыццявіўся! Хоць, калі двары ў мікрараёне Валадарскага пачалі раскопваць, каб пракласці электракабель, таксама былі нараканні жыхароў – пра гэта гаварылі і на планёрцы ў райвыканкаме.

Цяпер жа, калі двары і праезды ў старым горадзе вечарам заліты яркім святлом, усе, здаецца, задаволены. Падарунак да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі атрымаўся цудоўны!

Текст: Нина Рыбик
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений