Астравецкія лёгкаатлеты заваявалі бронзавыя медалі

10:41 / 05.11.2019

Юныя спартсмены Астравеччыны сталі бронзавымі прызёрамі на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па лёгкаатлетычнаму кросе, які прайшоў у Гродне.


Выхаванцы Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву ўдзельнічалі ў эстафеце, якая складалася з пяці этапаў адлегласцю па 1 000 метраў.

Нашы лёгкаатлеты прадэманстравалі не толькі хуткасць, але ўменне выступаць камандай. Павел Юркойць, Дар’я Дарашкевіч, Павел Чабатуль, Дар’я Гродэль і Яраслаў Заянчкоўскі годна справіліся з дыстанцыямі – і заваявалі бронзавыя медалі.

Акрамя гэтага, Павел Юркойць і Яраслаў Заянчкоўскі выступалі ў складзе зборнай Гродзенскай вобласці. Хлопцы беглі 4 000 і 2 000 метраў адпаведна. У выніку Павел стаў чацвёртым сярод 34 удзельнікаў, а Яраслаў фінішаваў восьмым з 43 сапернікаў. Такім чынам не без дапамогі астраўчан зборная вобласці заняла другое агульнакаманднае месца.

Текст: