В районном образовании сменился профсоюзный лидер

15:52 / 01.11.2019

Ці магчыма ўрэгуляваць працоўны графік педагогаў і чыя заслуга ў тым, што маладыя настаўнікі Астравеччыны атрымалі жыллё, абмяркоўвалі прадстаўнікі сферы адукацыі раёна на прафсаюзнай справаздачна-выбарчай канферэнцыі работнікаў адукацыі і навукі.

IMG_2234.jpg

І калі працэс прывядзення да аднаго знамянальніка рэжыму работы педагогаў школьнай і дашкольнай адукацыі пакуль яшчэ ідзе, то пытанне жылля для малалых спецыялістаў, дзякуючы ініцыятыве раённай прафсаюзнай арганізацыі і аддзелу адукацыі, вырашана. На гэтым у сваім дакладзе аб рабоце «адукацыйных» пярвічак раёна ў 2014-2019 гадах засяродзіла ўвагу старшыня раённай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Ярмоліч.

1.jpg


Пытанняў, з якімі прыйдзецца працаваць новаму райкаму работнікаў адукацыі і навукі ў наступнай пяцігодцы, шмат. Сярод іх даплаты і матэрыяльнае стымуляванне, атэстацыя і праца ў выхадныя дні, культурна-масавая работа, здаровы лад жыцця членаў прафсаюза і іх сямей. З усім гэтым складана спраўляцца без сацыяльных партнёраў – адміністрацыі школ і дзіцячых садкоў. Вопытам такога супрацоўніцтва з прафсаюзам падзяліліся Ніна Свіла (гімназія №1), Алена Юркойць (Варнянскі НПК), Вольга Баяровіч (дзіцячы сад №3) , Уладзімір Барысевіч (СШ №1) І Алена Васільчык (ДЦРД №1).

– Працягвайце працаваць у выбраным накірунку. У вас атрымліваецца вырашаць самыя складаныя пытанні, таму што вы разам, – адзначыла старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Вера Грышэчка. – Вы добра ведаеце, што ні адна праблема, з якой звяртаюцца ў прафсаюз, не павінна застацца незаўважанай. Работа работай, але не забывайце і пра адпачынак – працуйце ў накірунку аздараўлення членаў прафсаюза. Прадумвайе магчымасці, каб маладыя спецыялісты заставаліся працаваць у вашых установах адукацыі – толькі жылля, вы разумееце, для гэтага будзе недастаткова.

Знамянальным момантам для дэлегатаў справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі стала перавыбранне старшыні раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі. Ларысу Ярмоліч, якая 21 год вяла за сабой вялікую прафсаюзную сям’ю настаўнікаў, выхавальнікаў і персаналу, які працаваў у сферы раённай адукацыі, змяніла Марына Кутовіч.

IMG_2237.jpg

Не абыйшлося і без узнагарод. Медалі «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі» атрымалі Ларыса Ярмоліч і Ніна Свіла. Ганаровымі граматамі Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагароджаны сацыяльныя партнёры: старшыня раённага аддзела адукацыі Аксана Землякова, дырэктар гімназіі №1 Алена Севасцьян і загадчык Мальскага дзіцячага сада Анастасія Багдановіч. Граматамі раённага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі былі адзначаны Алена Васільчык, Жанна Лаўрэцкая, Леанід Радзька, Алена Савіцкая, Аляксандра Букель, Ганна Огур.

IMG_2283.jpg

Ніна Свіла


IMG_2252.jpg

Анастасія Багдановіч


IMG_2262.jpg

Алена Савіцкая


ЛІЧБА

1 448 чалавек уваходзіць у раённы прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі. Гэта 33 пярвічкі, у складзе якіх 13 ветэранаў.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович