Дарослыя і дзеці гулялі ў дзіцячым садку
У дзіцячым садку №3 стала добрай традыцыяй праводзіць спартыўнае свята «Дзіцячы сад і сям’я».
І ў гэты раз мерапрыемства атрымалася вясёлым і па-дзіцячаму непасрэдным. Малышы з задавальненнем адгадвалі крыжаванкі, выконвалі заданні на кемлівасць, узгадвалі правілы бяспекі і ўдзельнічалі ў спаборніцтвах.
Дарослыя – работнікі садка і бацькі выхаванцаў – таксама не сядзелі без справы: яны ўспомнілі, як рабіць непрамы масаж сэрца і штучную вентыляцыю лёгкіх, а таксама вучыліся аказваць дапамогу пры траўме рукі. Усе свае навыкі яны дэманстравалі на спецыяльным трэнажоры.
Мерапрыемства не атрымалася б такім вясёлым без няўрымслівых балельшчыкаў, якія заўзята падтрымлівалі баявы дух сваіх каманд.
Нішто так не аб’ядноўвае, як сумесныя гульні, – і спартыўнае свята яшчэ раз гэта пацвердзіла. Дарослыя і дзеці атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і карысных ведаў.
Вольга БАЯРОВІЧ,
загадчык ясляў-сада №3