Школьники начали новый интеллектуальный сезон

13:52 / 26.10.2019
1315

Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі распачаў новы сезон па інтэлектуальных гульнях для вучняў школ раёна.

Адкрыць чарговую серыю турніраў па гульні «Што? Дзе? Калі?» сярод дзіцячых каманд давялося самым юным ігракам – малодшым ювеналам (5-7 класы).

4.jpg

Аматараў пашавяліць звілінамі ў Мальскі сельскі дом культуры прыехала з сямі школ: альхоўскай, гервяцкай, гудагайскай, варнянскай, астравецкіх гімназіі, СШ№1 і СШ№2.

2.jpg

Гульня, па традыцыі, складалася з трох тураў.

3.jpg

Пераможцамі турніру сталі каманды «Антураж» гімназіі №1, Pro100 СШ №2 і «Вікторыя» Варнянскага НПК – акрамя дыпломаў, яны атрымалі ў падарунак ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» торты.

1.jpg

Ігракам СШ №1 за імкненне да перамогі рэдакцыя газеты «Астравецкая праўда» падарыла блакноты, а іх трэнеру – наш фірменны кубак.

5.jpg


Текст: Рита Дремо
Фото: Рита Дремо
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений