Мілана Макей і Раман Дрэма – у ліку пераможцаў занальнага этапу праекта «100 ідэй для Беларусі»

15:48 / 25.10.2019
631

Вучні сярэдняй школы №1 Мілана Макей і Раман Дрэма сталі пераможцамі занальнай выставы-прэзентацыі рэспубліканскага праекта «100 ідэй для Беларусі».

3.jpg

Мілана і Раман прадстаўлялі відэапраект рэдакцыі газеты «Астравецкая праўда» «Гарадскі шпацыр». Сутнасць праекта заключаецца ў тым, што юныя вядучыя шпацыруюць па Астраўцы і знаёмяць гледачоў з гісторыяй вуліц, іх адметнасцямі і жыхарамі.

Арыгінальная падача матэрыяла, цікавыя звесткі і харызматычныя вядучыя атрымалі высокую адзнаку журы – і відэапраект быў прызнаны лепшым у намінацыі «Грамадства, эканоміка і сацыяльная сфера».

Гонар Астравецкага раёна на занальным этапе конкурсу таксама абараняла вучаніца гімназіі №1 Дар’я Пунжаль, якая выступіла з праектам «Гэта патрэбна не мёртвым! Гэта патрэбна жывым!»

Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений