Аляксандр Марозаў прадстаўляў Астравеччыну на фестывалі «Віцебскі лістапад – 2019»

11:46 / 25.10.2019
459

Адкрыты фестываль аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад – 2019» сабраў паэтаў, музыкантаў і мастакоў з дзевяці краін свету. Астравеччыну на паэтычным форуме прадстаўляў паэт Аляксандр Марозаў.

0.jpg

Нагадаем, што некалькі гадоў таму ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі на Данбасе Аляксандр Іванавіч пераехаў у Беларусь. За гэты час Астравеччына стала для яго другой радзімай, і мужчына імкнецца, каб як мага больш людзей даведаліся пра маленькую вёсачку Філіпаны, у якой ён жыве з сям’ёй.

– У фестывалі ўдзельнічалі паэты і музыканты са Злучаных Штатаў Амерыкі, Новай Зеландыі, Латвіі, Казахстана. Прыемна, што больш за палову прадстаўленых на гэтым фестывалі твораў былі беларускамоўнымі, – расказаў паэт. – У першы дзень для ўдзельнікаў была арганізавана экскурсія па Віцебску. Увогуле чатыры дні праляцелі вельмі хутка і былі насычаныя сустрэчамі і цікавымі мерапрыемствамі.

На фестывалі Адляксандр Іванавіч быў членам журы ў паэтычных секцыях, а таксама дапамагаў ацэньваць выступленні ў намінацыі «Дэкламацыя. Аўтарская песня». Акрамя гэтага, наш зямляк стаў пераможцам паэтычнага турніру. У якасці ўзнагароды Аляксандр Марозаў атрымаў сертыфікат на публікацыю ў літаратурным часопісе «Метамарфозы».

журы фетываля.jpg

Завяршыўся фестываль у кінаканцэртнай зале «Віцебск» паэтычным канцэртам «Скразная лінія», на якім астравецкі паэт прачытаў некалькі вершаў на вясковую тэматыку. Асабліва цёпла зала прыняла напісаны па-беларуску верш «Кот».


У тэму

У суседняй Украіне навукоўцы Кніжнай палаты Івана Фёдарава склалі спіс кніг, якія, на думку экпертаў, варта прачытаць кожнаму. У лік ста лепшых кніг, сярод якіх і творы сусветнага ўзроўню – такія, як і «Слова аб палку Ігаравым», «Вечары на хутары бліз Дзіканькі» – трапіў і твор Аляксандра Марозава «Дэбальцава. На лініі агню».

Текст: Алёна Ганулич
Фото: из архива А. Морозова
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений