Перамогі астравецкіх паштавікоў

15:24 / 10.05.2011

Раённы вузел паштовай сувязі не перастае здзіўляць сваімі талентамі. На 15-годдзе ўтварэння “Белпошты” ў Мінску прайшоў рэспубліканскі конкурс мастацкай самадзейнасці сярод калектываў абласных філіялаў і “Мінскай пошты”, дзе нашы паштовыя работнікі пакарылі сэрцы публікі і журы конкурсу.


Гонар Гродзенскай вобласці абаранялі самыя таленавітыя і артыстычныя работнікі раённага вузла паштовай сувязі – І.Э. Тальчук, Г.І. Мацкела, М.Э. Пясляк, Л.У. Дрывіцкая, С.У. Вайцяхоўская, М.К. Блашкевіч, В.Л. Алексеявец, А.Р. Мацкела, В.Ф. Дрывіцкі і Г.М. Ляшчун.
Па выніках конкурсу ў намінацыі “Танцавальна-харэаграфічнае выкананне” наш калектыў заняў 3 месца за вясёлы і задорны танец “Завалінка”. Артысты атрымалі дыплом і памятныя прызы. Не змаўкалі апладысменты гледачоў і падчас выканання астравецкімі паштавікамі песні “Усходнія казкі”. За арыгінальнасць і непаўторнасць самадзейныя вакалісты былі ўзнагароджаны прызамі рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі.


Вольга ШОЎКУН.