У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ўзнагародзілі аўтараў лепшых калажоў пра мамаў
Напярэдадні Дня маці Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі аб’явіў у сацыяльных сетках конкурс дзіцячай творчасці «Усё на Зямлі пачынаецца з мамы». Па яго ўмовах трэба было праз фотакалаж расказаць пра сваю матулю. І такіх «аповедаў» на электронную пошту арганізатараў прыйшло больш за сорак.
Праўда, конкурс у выніку атрымаўся не зусім дзіцячым – многім маленькім удзельнікам прыйшлі на дапамогу іх мамы.
– Мы вырашылі прымаць да ўдзелу ўсе работы, – патлумачыла намеснік дырэктара цэнтра творчасці Вольга Сцефановіч. – Канешне, маленькае дзіця адно такога калажа не зробіць, аднак можа падаць ідэю, адабраць фотаздымкі. У некаторых атрымалася сумесная творчасць – і гэта цудоўна, што на дапамогу прыйшлі мамы, таты, брацікі ці сястрычкі.
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу, на якое запрасілі не толькі дзяцей, але і іх мамаў, прайшло 14 кастрычніка.
Дыпломы І ступені і палотны для фота атрымалі Вераніка Вайцяхоўская і Лізавета Вайдак з Гудагайскай СШ, Эвеліна Сінкевіч з гімназіі №1 г. Астраўца.
Калаж Веранікі Вайцяхоўскай
Калаж Лізаветы Вайдак
Работа Эвеліны Сінкевіч
Дзіяна Калпак з Варнянскага НПК, Марат Марцінкевіч і Сафія Лета з Астравецкага ЦТДіМ ўзнагароджаны Дыпломамі ІІ ступені і падарункамі – фотаальбомамі.
Калаж Діяны Калпак
Работа Марата Марцінкевіча
Калаж Сафіі Леты
З Дыпломамі ІІІ ступені і фотарамкамі вярнуліся дамоў вучні Рытанскага НПК Захар Качкан, Міхалішкаўскай СШ Арыяна Ствол і Гудагайскай СШ Аляксандра Янкоўская.
Калаж Захара Качкана
Калаж Арыяны Ствол
Работа Аляксандры Янкоўскай