Астраўчане прадставілі калекцыю адзення на паказе ў Доме моды Вячаслава Зайцава ў Маскве

11:03 / 02.10.2019
660

С добрым настроем і пазітыўнымі эмоцыямі вярнулася дэлегацыя Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі з міжнароднага творчага конкурса «Атам-куцюр», арганізатарам якога выступіла асацыяцыя тэрыторый размяшчэння атамных электрастанцый.

5.jpg

– Конкурс праводзіўся пры падтрымцы дзяржкарпарацыі «Расатам», канцэрна «Расэнергаатам» і яго філіалаў, – расказала дырэктар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Святлана Куцько. – Сярод 400 заявак – на конкурс было прадстаўлена каля двух тысяч эскізаў моднага адзення ў розных намінацыях – з гарадоў Расіі, Беларусі і Венгрыі, у якіх пабудаваны ці ўзводзяцца АЭС, былі выбраны 60. У іх лік трапілі і астравецкія школьнікі.

Конкурс дзіцячых мадэльераў «Атам-куцюр» праводзіўся ўпершыню, але вялікая колькасць заявак, пададзеных на конкурс, сцвердзіла журы ў думцы, што ў наступным годзе ў таленавітых дзяцей зноў будзе магчымасць праявіць сябе і паўдзельнічаць у цікавых, пазнавальных мерапрыемствах.

– Галоўная мэта праекта – пошук і падтрымка таленавітых дзяцей у сферы дызайна і моды, распрацоўка юнымі дызайнерамі калекцый для работнікаў атамнай галіны. Рабочая, прафесійная, дзелавая, свецкая, маладзёжная і дзіцячая мода – усе калекцыі былі цікавымі і яркімі, – расказала Святлана Казіміраўна. – Асобна была выдзелена намінацыя «Спадчына». Менавіта ў ёй і ўдзельнічалі нашы школьнікі.

Астравеччыну і Беларусь на конкурсе прадставілі выхаванцы цэнтра творчасці Аксана Артышэвіч, Вераніка Андралойць, Лізавета Віннічак, Аліна Казлоўская, Анастасія Сачкоўская, іх педагог Валянціна Віннічак і дырэктар цэнтра Святлана Куцько.

1.jpg

– Уражанні самыя пазітыўныя. Іх нават словамі складана перадаць, – расказвае Валянціна Віннічак. – Мы ўдзельнічалі ў майстар-класах, наведвалі музеі і галерэі, сустракаліся з цікавымі таленавітымі дызайнерамі і мадэльерамі. Але самае незабыўнае – гэта, канешне, сустрэча з Вячаславам Зайцавым. У яго Доме моды прайшоў фінальны паказ калекцый, створаных дзецьмі з гарадоў размяшчэння атамных электрастанцый.

3.jpg

2.jpg

– Стаць удзельнікамі конкурсу нам прапанавала адказны сакратар фонда «Асацыяцыя тэрыторый размяшчэння атамных электрастанцый» Святлана Чурылава, – расказвае Святлана Казіміраўна. – Яна прысутнічала на адкрыцці новага будынку нашага цэнтра і была ўражана вырабамі нашых таленавітых выхаванцаў. На конкурс мы адправілі калекцыю ўбораў, аздобленых саломкай – і трапілі ў лік пераможцаў.

Текст: Елена Ярошевич
Фото: из архива центра творчества
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений