Хто з астраўчан падарыў кнігі бібліятэцы

10:41 / 01.10.2019

Тым больш, калі яе дораць бібліятэцы.

У верасні Астравецкая дзіцячая бібліятэка правяла дабрачынную акцыю «Падары кнігу бібліятэцы», якую прымеркавала да Дня бібліятэк. Кожны жадаючы мог прынесці кнігі са сваёй хатняй бібліятэкі і тым самым зрабіць наш фонд больш разнастайным і цікавым.

Знайшліся чытачы, якія падзяліліся сваімі кнігамі – усяго нам падарылі каля 30 кніг.

1.jpg

Асабліва хочацца адзначыць нашых актыўных чытачоў: гімназістаў Вікторыю Старынскую, Алану Агароднікаву, Соф’ю Шэкіну, Арыну Купрэвіч, вучаніцу СШ №3 Кацярыну Гарбацэвіч і дашкольніка Арцёма Зуева – яны не пашкадавалі па некалькі кніг.

IMG_5064.jpg

IMG_5077.jpg

Мы рады, што падораныя кнігі знойдуць новых чытачоў і змогуць парадаваць пастаянных наведвальнікаў. Таксама мы ўдзячны ўсім, хто дорыць кнігі бібліятэцы не толькі падчас акцый.

А каб даведацца, якія гэта кнігі, прыходзьце да нас, бярыце і чытайце!

Ганна КЕРЭЛЬ,
бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі

Текст: Главный администратор