Репортер выходит в свет: Какую периодику выписывают островчане

13:03 / 24.09.2019
631
Сёння ўсе навіны хутчэй за ўсё атрымаць праз інтэрнэт – іншы раз там яны з’яўляюцца амаль анлайн. Але ж газе­ты і часопісы з паштовых скрынак, кіёскаў і магазінаў таксама не знікаюць. 

Мы пацікавіліся ў жыхароў Астра­веччыны, ці выпісваюць яны перыёдыку.

Іван Штура:

Штуро.jpg



– Люблю чытаць «Астравец­кую праўду», але, павінен прызнацца, я ее купляю, а не выпісваю. Чаму? Таму што кожны дзень выходжу на прагулку і па дарозе купляю. Вось сёння пятніца – якраз газетны дзень, зайду за «Астравецкай». З «раёнкі» ўсё і даведваюся: дзе і што ў нас адбылося, пабудавалася, якія навіны. Добрая газета, цікавая.

Каб быць у курсе рэспу­блі­канскіх па­дзей, купляю «Камсамолку».

Крысціна Рынкевіч (без фота):

– «Астравецкую праўду» толькі выпісваю. І чытаю ад першага да апошняга слова. Вядома, што па чутках навіны хутка разлятаюцца, але не ўсяму сказанаму можна верыць. А вось калі пра гэта ў газеце напісалі – тут ужо ўсё дакладна.

У кіёску купляю «Антэну», «Камсамолку» і калі-нікалі «Аргументы і факты».

Аксана Казюль:

Казюль.jpg



–  Якое пытанне, канешне, «Аст­равецкую праўду» вы­піс­ваю! Раней яшчэ газету «Весткі спажыўкаа­перацыі» вы­пісвала, бо па рабоце трэба было. Але зараз я ў адпачынку па доглядзе дзіцяці, таму не чытаю ведамасную, а вось «раёнку» абавязкова – з яе ўсе навіны даведваюся. І пра атамку цікава пачытаць, і пра людзей – ды ўсё. Пэўна, як і многім, цікава, хто нарадзіўся, хто ажаніўся і нават тое, хто пайшоў з жыцця.

Таццяна Лаўніковіч:

Лавникович.jpg



– «Астравецкую праўду», часопіс «Гаспадыня» – гэта ўся сям’я чытае. Маці яшчэ выпісвае часопіс «Я на пенсіі». Мы жывём у вёсцы і не маем магчымасці часта прыязджаць у Астравец, таму нам цікава прачытаць пра тое, што пабудавалі-адкрылі ў горадзе. Ды і пра тое, чым жыве вёска, таксама хочацца ведаць. Любім сачыць за конкурсамі ў «раёнцы», але самі пакуль не ўдзельнічалі.

Текст: Светлана Фёдорова
Фото: Светлана Фёдорова
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений