Чаму трэба глядзець за печкай

16:03 / 19.09.2019
410
Прывітанне, сябры!

Напэўна, вы здзівіліся, калі прачыталі назву. Якая сувязь, запытаецеся, паміж пірагамі і пажарамі? Ды самая прамая! Пірагі пякуць у печы, а яна можа загарэцца – тады застанецеся без усяго: ні смачных булачак, ні печкі, ні нават хаты, а то і горш – ні вас...



Увогуле сёння я хацеў пахваліцца піражкамі, якія пячэ мая бабуля. З капустай, павідлам, рыбай, тварагом – смаката! Яны зусім не такія, як робіць мама.  А ўсё таму, што пякуцца яны ў печы, а не ў духоўцы ў гарадской кватэры. 

Ведаеце, печка ў бабулінай хаце займае пачэснае месца. І не толькі з-за сваіх вялікіх памераў, яна і грэе, яна і гатуе, яна і закалыхвае. Я, напрыклад, заўсёды з’ем булачку-другую з малаком, залезу на цёплую печку – і засынаю там.  Што ні гавары, а яна сапраўдная гаспадыня ў вясковай хаце. Да яе трэба ставіцца з павагай, глядзець, каб у парадку была. Печка, як і чалавек, «хварэе» і «старыцца». Сама сябе яна не адрамантуе, ёй трэба дапагаць. 

Калі нічога не будзеце рабіць – чакайце пажару. Думаеце выратавальнікі так проста гавораць, каб вы печкі глядзелі і правілы бяспекі выконвалі? Не, яны ж пра вас клапоцяцца, каб вы і ваша хата ад пажару не пацярпелі. Але кожны год гараць тыя, хто махнуў рукой на ўсе папярэджанні і правілы.

На ўсякі выпадак нагадваю, што печкі ёсць не толькі ў хатах – у лазнях, летніх кухнях і гаспадарчых пабудовах за імі таксама трэба глядзець, бо і тут часта здараюцца пажары.

З павагай Ягор


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений