«Чырвоныя Крылы» заляцелі ў цэнтр творчасці дзяцей і моладзі

10:27 / 17.09.2019
595

Прадстаўнікі атрада хуткага рэагавання «Чырвоныя Крылы» расказалі выхаванцам Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, чым займаюцца валанцёры.

Чырвонакрылаўцы завіталі ў навучальную ўстанову якраз у Сусветны дзень першай дапамогі, які адзначаўся 14 верасня. Яны расказалі, хто такія валанцёры, чаму самі вырашылі далучыцца да іх ліку і якімі справамі займаецца атрад «Чырвоныя Крылы».

1.jpg

А пасля надышла чарга практычных заняткаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю назіралі, як валанцёры аказваюць першую дапамогу пацярпеламу, а затым і самі вучыліся правільна рабіць штучнае дыханне і перавязваць рану.

2.jpg

3.jpg

Дарэчы, чырвонакрылаўцы з радасцю правядуць такія заняткі і ў школах – для гэтага трэба толькі загадзя з імі дамовіцца. Таксама нагадваем, што ў атрадзе заўсёды рады новым добраахвотнікам, і калі вы вырашылі далучыцца да «Чырвоных Крылаў» – звяртайцеся да іх камандзіра Вадзіма Лебядзевіча (яго кантакты можна даведацца ў рэдакцыі).

Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений