Хроніка палявых работ па стане на 8 верасня

16:37 / 09.09.2019

Восенню ў аграрыяў работ восем – а можна і больш. На парадку дня хлебаробаў сяўба азімых культур, уборка цукровых буракоў, бульбы, кукурузы і яблыкаў.

Па аператыўных звестках сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гападаркі і харчавання па стане на 8 верасня пад сяўбу азімых культур у Астравецкім раёне падрыхтавана 946 гектараў. Хутчэй за ўсіх з заданнем спраўляюцца РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” (72%) і КСУП “Гервяты” (72%). Гудагайцы да азімай сяўбы падрыхтавалі 61% глебы, міхалішкаўцы – 49%, а варнянцы – 21%.

1.jpg

Своечасовасць правядзення восеньскай сяўбы ў многім вызначае канчатковы вынік, таму адначасова з ўзворваннем аграрыі раёна сеюць азімыя збожжавыя культуры. Даведзены план сяўбы гаспадаркі раёна выканалі на 18%: насенне збожжавых культур прыгорнута ў глебу на 1 900 гектарах. Лідар па тэмпах сяўбы – КСУП “Гудагай”, дзе засеяны 37% запланаваных плошчаў. У аўтсайдарах – КСУП “Варняны”, дзе насенне прыгорнута толькі на 3% ад плана.

Гаспадаркі раёна з уборкай цукровых буракоў справіліся на 9%. Убіраць цукровікі пакуль што не пачаў толькі КСУП “Варняны”.

Бульба выкапана на 32 гектарах, што складае 22%. Нагадаем, што другі хлеб сёлета вырошчваюць толькі ў КСУП “Гудагай” і “Гервяты”.

Акрамя гэтага, ва ўсіх гаспадарках раёна жнуць кукурузу, якая ўбрана на плошчы 545 гектараў. Яе ураджайнасць складае 246 цэнтнераў з гектара.

У садзе КСУП “Варняны” сабрана амаль 50 тон яблыкаў з 4,3 гектараў.

Текст: