Яслі-сад №5 адкрылі ў трэцім мікрараёне Астраўца (+відэа)

15:29 / 03.09.2019

Адкрыцця новай дашкольнай установы ў трэцім мікрараёне чакалі многія. Горад расце і развіваецца – і дзіцячыя садкі яшчэ патрэбны.

IMG_6667.jpg

Для Астраўца дзіцячы садок стаў чацвёртай дашкольнай установай, пабудаванай у рамках рэалізацыі ў горадзе энергетыкаў інвестыцыйнай праграмы.

Сёння на тэрыторыі ясляў-сада №5 было шматлюдна: на ўрачыстасць сабраліся работнікі гэтай установы, выхаванцы і іх бацькі, гараджане і шаноўныя госці – першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Шалудзін, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Галіна Курганская, намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Гроднапрамбуд» Сяргей Шарэйка, начальнік будаўнічага ўпраўлення «Гроднапрамбуд-Атам» Уладзімір Аўчарэнка. Іх сустракалі, як і належыць, песняй і хлебам з выявай герба Астраўца.

IMG_6678.jpg

IMG_6682.jpg

IMG_6687.jpg

шалудин.jpg

Гучалі словы прывітання і пажаданні стваральнай працы, уручалі падарачныя сертыфікаты, дзеці радавалі вершамі, песнямі і танцамі. Сімвалічным момантам урачыстасці стала ўручэнне ключа ад новага будынка – яго Уладзімір Аўчарэнка перадаў гаспадыні дашкольнай установы Анастасіі Кулеш – і пераразанне чырвонай стужкі, што і азнаменавала адкрыццё новай установы.

IMG_6701.jpg

IMG_6718.jpg

IMG_6760.jpg

IMG_6768.jpg

IMG_6773.jpg

IMG_6779.jpg

IMG_6800.jpg

IMG_6816.jpg


– Апошнія тыдні Астравец жыве шматлікімі святамі. Учора мы адкрылі новую школу, а сёння – чацвёртую ў сучаснай гісторыі горада дашкольную ўстанову. Радуе, што наша краіна робіць такія інвестыцыі ў будучыню. Дзякуй будаўнікам за іх працу і ўсім, хто прыдачыніўся да сённяшняй падзеі, – гэты сучасны аб’ект аснашчаны ўсім неабходным для заняткаў і адпачынку дзяцей. Са святам вас – і ў добры шлях! – павіншаваў удзельнікаў урачыстасці Ігар Шалудзін.

Першымі ў новы будынак зайшлі выхаванцы садка са сваімі бацькамі. Усмешкі дзяцей і бацькоў пацвярджалі, што новая ўстанова ім даспадобы.

IMG_6829.jpg

IMG_6831.jpg

IMG_6852.jpg

IMG_6860.jpg

IMG_6867.jpg

IMG_6871.jpg

IMG_6874.jpg


З першых вуснаў:

Максім Рыжанкоў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

Воженлов.jpg

– Я, як бацька, ведаю, наколькі важна, каб дзіця пайшло ў сучасны садок, размешчаны побач з домам, каб дзіця сустрэлі прафесійныя выхавальнікі, каб яно атрымала трывалыя веды і добрае выхаванне. Садок, сапраўды, мае сучаснае абсталяванне, ён прыгожа аформлены. Бачна, што ўлада клапоціцца аб чалавеку і што бацькі шчаслівыя ад удзелу ў сённяшняй падзеі. Жадаю бацькам добрага настрою, а дзецям – добрага баўлення часу ў новым садку. Любіце і шануйцце сваю радзіму, паважайце людзей, якія робяць яе квітнеючай і прыгожай.

Уладзімір Аўчарэнка, начальнік будаўнічага ўпраўлення «Гроднапрамбуд-Атам»:

Овчаренко.jpg

– Год назад мы прыйшлі на гэтую пляцоўку, а сёння вы ўсе сталі сведкамі вынікаў нашай працы. Хочацца, каб у сценах гэтага садка заўсёды было цёпла, утульна і прыемна, каб педагогі з задавальненнем выконвалі свае абавязкі, а дзецям было спакойна і весела.

Анастасія Кулеш, загадчык ясляў-сада № 5:

кулеш.jpg

– Дзеці – самае лепшае, што ёсць у нас. Яны – наша будучыня і наша багацце! І мы, дарослыя, усё робім дзеля іх шчаслівага жыцця.

Дзякуй усім, хто прыдачыніўся да будаўніцтва і адкрыцця нашай установы. Мы прыкладзём намаганні, каб кожную раніцу выхаванцы з радасцю беглі ў садок, каб тут жылі дзіцячыя ўсмешкі, панавалі творчасць і поспех.

Таццяна Богдан, маці:

богдан.jpg

– Мы вельмі чакалі адкрыцця новага садка ў нашым мікрараёне. І сёння ажыццявілася мара многіх бацькоў. У нашых дзяцей ёсць усё, аб чым толькі можна марыць: прыгожы будынак, утульныя памяшканні, басейн, шмат цацак. Дзякуй за клопат пра нашых дзяцей!

Галіна Курганская, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама:

куранская.jpg

– Сёння цудоўнае свята. Няхай новы садок стане цёплым і ўтульным, і ў поўным сэнсе гэтага слова другім домам. Педагогам жадаю прафесійнага задавальнення, бацькам – простага чалавечага шчасця, каб вы былі спакойныя, аддаўшы дзяцей у надзейныя рукі выхавальнікаў.

Текст:
Фото: Елена Ярошевич